Гласарый беларускіх фемінізмаў
Анлайн-платформа, на якой мы збіраем, ствараем і публікуем тэксты, прысвечаныя паняццям, фігурам і практыкам феміністычнай думкі ў беларускім кантэксце. Нам было істотна стварыць тэрыторыю, дзе фемінісцкі дыскурс, захоўваючы свой крытычны зарад, уступае ў дыялог з лакальнымі ведамі, гісторыяй і сацыяльна-палітычнай рэальнасцю Беларусі.
Праект быў ініцыяваны як працяг і вынік Летняй школы 2024–2025, якая аб’яднала даследчыц, актывістак, мастачак і тэарэтычна зацікаўленых удзельніц дзеля сумеснай працы над пераасэнсаваннем фемінісцкіх ведаў. У межах школы ўдзельніцы распрацавалі структуру гласарыя, вызначылі асноўныя паняткі і тэматычныя кірункі, а таксама часткова падрыхтавалі першыя тэксты.

Гласарый — гэта запрашэнне да рэфлексіі і прастора для пераасэнсавання і рэкантэкстуалізацыі гендарнай тэорыі
Сучаснае гендарнае веданне часта засяроджваецца на заходнееўрапейскіх выпадках і практыках, якія не заўсёды падыходзяць для апісання беларускага досведу. Нам было істотна стварыць тэрыторыю, дзе фемінісцкі дыскурс, захоўваючы свой крытычны зарад, уступае ў дыялог з лакальнымі ведамі, гісторыяй і сацыяльна-палітычнай рэальнасцю Беларусі.
Мы наўмысна выкарыстоўваем множны лік — фемінізмы, каб падкрэсліць разнастайнасць, паліфанію і месцамі ўнутрана канфліктны характар фемінісцкіх ініцыятыў у Беларусі. Беларускі фемінізм — гэта не адзіны голас, а складаная сетка пазіцый, практык, арганізацый і пунктаў гледжання, якія не заўсёды прыходзяць да згоды паміж сабой. Беларуская гісторыя — гэта гісторыя разрываў, перапынкаў, знікненняў і паўторнага набыцця суб’ектнасці. Менавіта гэтую радыкальную складанасць, унутраную супярэчлівасць і нелінейнасць мы хочам зрабіць бачнымі праз структуру і мову гласарыя.
Гласарый не імкнецца да кананізацыі ці стабілізацыі паняццяў. Наадварот, ён прапануе адкрытую, жывую, часта асабістую працу з тэрмінамі, якія апісваюць гендар, цела, мову, клопат, патрыярхат, супраціў і ўдзел у беларускім кантэксце.
Мы спадзяёмся, што гэтая платформа стане прасторай для дыскусіі, інклюзіі і самакрытыкі, але перш за ўсё — крыніцай ведаў для экспертнай, акадэмічнай і мастацкай супольнасці, а таксама для шырокага кола неабыякавых чытачак і чытачоў.
Рэдакцыйная калегія
Рэдакцый ная калегія складаецца з даследчыц, куратак, актывістак і мастачак, якія сумесна распрацоўваюць канцэпцыю гласарыя, вызначаюць ключавыя паняцці і накіроўваюць напісанне і рэдагаванне тэкстаў. Калегія працуе як гарызантальная супольнасць, дзе кожны голас мае значэнне, а рашэнні прымаюцца праз дыялог і ўзаемную падтрымку.
Лiтэратурная рэдактарка — Улада Хмель
Я бачу гэты гласарый як інструмент, які даследуе, як мова, досвед і палітыка цесна звязаныя. Мне цікава працаваць з платформай, якая стварае прастору для асэнсавання фемінісцкага і беларускага досведу.
Ульяна Невзорова
Хочу, чтобы было больше материалов про феминизм в целом и про беларуский контекст, про наши особенности и примеры в частности.
Ольга Мурашко
феминистка, низовая активистка, ведущая подкаста "Я не феминистка, но..." и блога про феминизм в Instagram
Для меня глоссарий феминизма/ов в Беларуси важен как способ соединиться с феминистками, связанными с Беларусью, почувствовать нашу множественность, говорить о значимом для нас — где бы мы ни находились — и не только осмыслить наш уникальный опыт, но и дать ему звучать за пределами границ.
Евгения Иванова
Активистка
Глоссарий для меня - это современный сборник беларуских феминистских авторок, про актуальные термины, с примерами ситуаций, живые и реальные материалы, с помощью которого мы можем развивать феминистские идеи и движение и переосмыслять подходы
Ксения Малюкова
Феминистка, активистка
Глоссарий это возможность исследовать специфику беларуского феминизма силами и ресурсами беларуских исследовательниц и активисток.
Лена Огорелышева
гендерная исследовательница, активистка, Фемгруппа Беларусь
Куратаркi праекта
Надя Карпенко
Окончила магистерскую программу по исследованиям национализмов в Вене. Координировала академическое направление Women in Tech, принимала участие в организации серии вебинаров “Fragile Connections” и совместно курировала проект Глоссарий Беларуского Феминизма.
Антаніна Сцебур
Даследчыца, куратарка і ўдзельніца антываенных і феміністычных ініцыятыў. Каардынатарка акадэмічнай праграмы Women in Tech. Заснавальніцa Даследчай Лабараторыі «Грыбніца», якая вывучае каланіяльныя залежнасці і практыкі супраціву ў беларускім і транснацыянальным кантэксце. Со-асноўніцa і куратарка antiwarcoalition.art i галоўная рэдактарка AWC Journal. У сваёй працы аб’ядноўвае даследаванні, куратарства і палітычную ўцягнутасць.