Харасмент
Наста Базар
феміністка; адкрытая лесбійка; праваабаронца ў сферы правоў жанчын, ЛГБТК і іншых уразлівых груп. Суарганізатарка і піяр-мэнеджарка сацыяльных праектаў.
Сярод дзеянняў: аўтарка #ХопіцьГвалціць , які стаў беларускім #meetoo, ініцыятарка і суарганізатарка марша памяці Лізы Герцэн “Яе звалі Ліза” у Варшаве ў сакавіку 2024 года, су-аўтарка даклада пра сэксуалізаваны харасмент у беларускім грамадстве ў эміграцыі (разам з Прававой Ініцыятывай), прадстаўніца кааліцыі жаночых арганізацый, якія аказваюць дапамогу беларускам у сітуацыі хатняга гвалту.
Прызнана праваабаронцай года 2024 беларускай праваабарончай супольнасцю.
Харасмент перакладаецца на беларускую мову як дамаганні. Гэта любыя непажаданыя дзеянні, якія парушаюць тваю асабістую прастору і прымушаюць адчуваць сябе некамфортна.
Гэта не толькі сексуалізаваныя [1] дзеянні, але і цкаванне, крык, пагрозы — як на працы, так і ў іншых кантэкстах: у актывісцкіх супольнасцях, у вучобе, у інтэрнэт-камунікацыі, у сямейных і блізкіх стасунках. Гэта і дыскрымінацыя па асабістых прыкметах — па гендару, сексуальнай арыентацыі, этнічнасці, узросце і інш.